4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Наступ з Беларусі стане для акупантаў новай Чарнабаеўкай

6
Палкоўнік УСУ: Наступ з Беларусі стане для акупантаў новай Чарнабаеўкай
Пятро Чэрнік

Вайсковы эксперт ацаніў імавернасць адкрыцця новага фронту.

Украіна рыхтуецца да магчымага павелічэння тэатра баявых дзеянняў за межы ўсходу і поўдня, дзе цяпер ідуць самыя цяжкія баі. На думку ўкраінскіх вайскоўцаў, Расея здольная наважыцца на гэта пры падтрымцы прадстаўнікоў "восі зла" — Ірана і Паўночнай Карэі.

У інтэрвію «Главреду» вайсковы эксперт, палкоўнік УСУ ў запасе Пятро Чэрнік расказаў, дзе РФ можа разгарнуць новы фронт, калі Украіна можа пачаць выкарыстанне F-16 і пры якіх умовах магчыма дасягнуць пералому ў вайне да вясны.

- Генерал Наеў заявіў аб падрыхтоўцы да магчымага пашырэння баявых дзеянняў за межы поўдня і ўсходу. Які менавіта кірунак, на Ваш погляд, акупанты могуць разглядаць як прыярытэтны для магчымага наступу?

- Выхад за межы лакальнага плацдарму магчымы толькі пры ўмове, калі расейцы наважацца нанесці паўторны ўдар з поўначы, з боку Беларусі. Аднак і гэта вельмі малаімаверна, бо яны не маюць для гэтага тэхнічнага патэнцыялу толькі чалавечы. Нагадаю, што поўнач Украіны — гэта суцэльная сетка лясоў і балот, таму расейцы, калі наважацца на паўторны наступ, змогуць рухацца толькі аўтадарогамі. Гэта для іх вар'яцтва, бо мы навучыліся працаваць на дарогах. Акрамя таго, у запасах «Джавелінаў» Украіна цяпер займае другое месца ў свеце.

- Пасля масавай атакі дронаў на Кіеў некалькі дзён таму маніторынгавыя каналы пісалі аб рабоце станцый РЭБ з тэрыторыі Беларусі. Як Вы думаеце, да чаго расейцы могуць рыхтавацца?

- Не варта блытаць абстрэлы і РЭБ — гэта розныя рэчы. Расейцы маюць блізу 30 разнастайных станцый радыёэлектроннай барацьбы. Усю чыста зброю, асабліва ракеты і шагеды, радыёлакатары. І задача гэтых станцый — стварыць перашкоды таму, што вылічае палёт ракет або "шагедаў". Напрыклад, расейцы маюць комплекс «Мурманск», які можа працаваць на адлегласці да 5000 км (прынамсі, так яго дэкларуюць). Таму расейцы будуць працягваць радыёэлектронную барацьбу, у якой мы пакуль ім саступаем.

- Вы сказалі, што адзіны варыянт павелічэння фронту — у выпадку нападу РФ з тэрыторыі Беларусі. Ці ёсць варункі для магчымага нападу? Напрыклад, Пуцін надоечы лётаў у Менск — ці маглі там аб нечым дамовіцца расейскі і беларускі дыктатары?

- Ад вар'ятаў можна чакаць чаго хочаш. Варта згадаць сэрыял "У Чарнабаеўцы", калі расейцы кантралявалі правы бераг Херсоншчыны і размяшчалі тэхніку і асабовы склад на адным і тым жа месцы больш за 20 разоў. Разважныя людзі ўжо пасля другога ўдару гэтага б ужо не рабілі, але не расейцы. І што яны ўжывуць цяпер, толькі Бог ведае.

- Якія наступствы для Украіны можа мець павелічэнне фронту?

- Пойдзем ад адваротнага. Мы вытрымалі пачатак поўнамаштабнай вайны, калі не мелі дастатковай колькасці зброі, адэкватнай сістэмы СПА, дый увогуле не чакалі ўдару, тады як расейцы ўжылі супраць Украіны найлепшую тэхніку і падрыхтаваны асабовы склад, якія толькі яны мелі. Тады яны не ўправіліся, дык на што разлічваюць цяпер? На поўначы ёсць шырокае разгалінаванне мінных палёў, так званая ўкраінская лінія Манэргайма. І калі расейцы наважшаць пачаць паўторны наступ на поўначы, для іх гэта будзе вар'яцтвам, якое з пункту гледжання развагі не будзе падлягаць асэнсаванню.

- Як, на Ваш погляд, можа развівацца сітуацыя на фронце гэтай зімой — якіх «сюрпрызаў» варта чакаць ад расейцаў да вясны?

- Ніякіх сюрпрызаў не будзе —яны ўжылі ўсё, што маглі, акрамя зброі масавага паражэння. Мы заходзім у руціну, і нам давядзецца штодня знішчаць у рэжыме сталасці ліній размежавання, бо малаімаверна, што лінія фронту будзе рухацца, пакуль у нас не з'явіцца авіяцыі ў дастатковай колькасці, якая дазволіла б Украіне здабыць перавагу ў паветры, і пакуль мы не будзем мець дастатковай колькасці далёкіх ракет, якімі мы зможам знішчаць усе іхнія эшалоны. Бо ў пераважнай большасці на фронт усё дастаўляецца эшалонамі, а ўжо потым, на грунце, пераходзяць на аўтамабілі. Гэта значыць, нам трэба знішчаць усё, каб да расейскіх жаўнераў на фронце не даходзілі патроны, набоі і нават ежа і цёплае адзенне. Толькі пры такіх варунках магчымы пералом у вайне.

Паўнавартасна F-16 могуць пачаць дзейнічаць, паводле маіх разлікаў, ужо ў канцы зімы. Але паглядзім, як і калі гэта адбудзецца.

- У Пэнтагоне і краінах Еўразвязу ўжо гавораць аб памяншэнні дапамогі Украіне з боку Захаду. Ці маем мы альтэрнатыву, і ці маем мы магчымасць хаця б часткова замяніць заходнюю зброю?

- Украінскі ВПК патроху ажывае, але і заходнія службоўцы ўголас аб памяншэнні дапамогі не галварыі — пра гэта ў асноўным гавораць вялікія таблоіды. А да гэтага варта ставіцца з вялікай прадузятасцю, бо мы ўжо маем дзясяткі пацверджаных фактаў дэзінфармацыі ад нашага супраціўніка. Толькі тады, калі аб памяншэнні дапамогі афіцыйна скажуць Байдэн, Макрон, Шольц або Сунак, іхнія словы можна ўважаць за важкі аргумент.

- З прычыны таго, што ў Расеі ў наступным годзе запланаваныя выбары, там ужо пагаворваюць аб магчымым абвяшчэнні ўсеагульнай мабілізацыі. Наколькі сітуацыя на фронце можа змяніцца ўвясну?

- Калі расейцы гэта зробяць, нам будзе цяжка. Але мы не маем выбару — калі мы саступім, нам зробяць новы Галадамор. Адказ — у колькасці і якасці зброі, якую мы мецьмем. Не паводле наменклатуры, бо тут мы на вяршыні, бо ўсё, што маглі даць нам хаўруснікі, нам ужо далі — хаўруснікам тут ужо няма чаго нам прапанаваць. Нам трэба шмат F-16, шмат авіябомбаў і далёкіх ракет да іх. Калі амэрыканцы ў свой час ваявалі з рэжымам Садама Гусэйна, за паўтара месяца яны ўжылі больш за 600 далёкіх ракет, прычым былі дні, калі ЗША выпускалі ад 20 да 100 такіх ракет. Тады як ва Украіны ёсць толькі два-тры пацверджаныя выпадкі ўжывання такой зброі. І чым хутчэй у нас будзе такая зброя, тым лягчэй нам будзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках