Лукашэнка паляцеў з Беларусі
37- 29.11.2023, 10:59
- 24,386
![Лукашэнка паляцеў з Беларусі](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-167029-aux-head-20150901_luka_new_t.jpg)
Падрабязнасці.
Самалёт Аляксандра Лукашэнкі пакінуў Беларусь. Дыктатар паляцеў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
Там ён прыме ўдзел у Сусветным саміце барацьбы са змяненнем клімату пад эгідай ААН.
Пра гэта паведамляе набліжаны да дыктатара тэлеграм-канал "Пул первого".
У глабальным форуме плануецца ўдзел першых асоб - "вялікі і прадстаўнічы склад дэлегацый".