27 лiпеня 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі ў Херсонскай вобласці высокапастаўленых чыноўнікаў войска РФ

10
УСУ ліквідавалі ў Херсонскай вобласці высокапастаўленых чыноўнікаў войска РФ

Нанесены ўдар па будынку, дзе праводзілі нараду акупанты.

Украінскія вайскоўцы 28 лістапада ўдарылі па будынку з расейцамі ў захопленай вёсцы ў Херсонскай вобласці падчас варожай нарады. Ліквідаваны высокапастаўленыя чыноўнікі войска РФ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на «Супраціў».

«Учора дзякуючы інфармацыі, якую выдалі падполлю неабыякавыя мясцовыя жыхары, быў нанесены ўдар па будынку, дзе праходзіла нарада акупантаў у часова акупаваным сяле Юбілейнае Херсонскай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаюць партызаны, у выніку паспяховых дзеянняў вядома пра пяць ліквідаваных расейскіх вайсковых чыноўнікаў.

Расейскае выданне ASTRA са спасылкай на крыніцы назвала прозвішчы і пасады расейцаў, ліквідаваных на нарадзе ў Юбілейным Херсонскай вобласці.

Раненні рознай ступені цяжкасці, сцвярджае выданне, атрымалі мінімум 17 акупантаў.

«Загінулі 4 супрацоўнікі акупацыйнай «паліцыі»: «намеснік начальніка» аддзела 33-гадовы маёр паліцыі Артур Джунусаў; 39-гадовы маёр паліцыі Уладзімір Новікаў, які займаў пасаду «начальніка тылу»; 46-гадовы старшы лейтэнант паліцыі Мерген Німгіраў, які займаў у нелегальнай «паліцыі» ў акупаванай частцы рэгіёна пасаду аператыўніка; 45-гадовы капітан паліцыі Сяргей Новікаў, які займаў пасаду інспектара ў справах непаўналетніх», – адзначае ASTRA.

ASTRA таксама называе імёны некаторых удзельнікаў «нарады», якія атрымалі раненні з прычыны прылёту.

«У ліку параненых — яшчэ адзін «намесніца аддзела» 46-гадовая лейтэнант паліцыі Жанна Хабірава, «намесніца начальніка аддзела» 44-гадовая падпалкоўніца паліцыі Трамбавецкая Таццяна, «начальнік следчага аддзялення» 39-гадовая падпалкоўніца юстыцыі Аміда Мідэлашвілі, 38-гадовы падпалкоўнік паліцыі Дзмітрый Баранаў, «начальнік ДІБДР» аддзела 37-гадовы капітан паліцыі Сяргей Лысенкаў і іншыя. Пашкоджаны як мінімум 5 службовых аўтамабіляў», - піша выданне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках