27 лiпеня 2024, Субота, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мыш'як або талій: таксіколаг раскрыў дэталі атручэння жонкі Буданава

5
Мыш'як або талій: таксіколаг раскрыў дэталі атручэння жонкі Буданава

Атрута была выкарыстаная ў растваральным злучэнні.

Хімік-таксіколаг Уладзімір Саркісян пракаментаваў інфармацыю аб атручэнні жонкі начальніка Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Марыяны Буданавай.

Як падкрэсліў ён у каментары "Фокусу", часта такога кшталту атручэнне адбываецца праз ежу або ваду, а значыць атрута павінна змяшчаць растваральныя злучэнні і не мець паху і смаку, каб не быць заўважанай.

“Гэта дастаткова абмежаваная колькасць злучэнняў, якія могуць выкарыстоўвацца для атручвання, і далёка не ўсе металы выклікаюць так бы мовіць “крыміналістычную цікавасць”. Сярод іх: свінец, ртуць, марганец, хром, нікель, цынк, талій, вісмут і можа быць металоід арсен (мыш'як)”, - кажа экспэрт.

Пры гэтым ён адзначыў, што ўсе стабільныя злучэнні з табліцы Мендзялеева ўласцівыя ў паўсядзённым жыцці чалавека і нагадаў, ад чаго залежыць хуткасць атручэння.

“Важна колькасць уведзенай атруты і здольнасць арганізма расшчапляць і пераварваць рэчывы. Плюсам да ўсяго важна і тое, якія атруты траплялі з ежай да гэтага. Цяпер, мы не ведаем ці былі іншыя яды ў арганізме і калі менавіта адбылося атручванне”, - сказаў экспэрт.

Атручванне цяжкімі металамі: што важна ведаць

Спецыяліст кажа, што атручэнне цяжкімі металамі можа працякаць тыднямі, а то і месяцамі - ад гэтага залежыць здольнасць арганізма. Таму нельга выключаць імавернасць, што Мар'яну Буданову маглі атруціць задоўга да першых сімптомаў. Больш за тое, канкрэтнай інфармацыі аб цяжкасці праходжання атручэння невядома.

Саркісян таксама дадаў, што пры своечасовым курсе дэтаксікацыі і лячэнні можна пазбегнуць цяжкіх наступстваў атручэння цяжкімі металамі. І калі праз пару тыдняў з'явіцца паведамленне аб тым, што жонка Буданава вярнулася да нармальнага жыцця - нічога дзіўнага ў гэтым не будзе.

Атручванне Мар'яны Буданавай

Раней паведамлялася аб тым, што жонка кіраўніка Галоўнай управы выведкі Кірыла Буданава апынулася ў лякарні. Мар'яну Буданову атруцілі. Аб гэтым піша выданне Бабель са спасылкай на крыніцы ў выведцы.

Паводле звестак СМІ, у Мар'яны Буданавай дыягнаставалі атручэнне цяжкімі металамі.

Пазней стала вядома аб тым, што Мар'яну Буданову атруцілі “праз ежу”. Мар'яна Буданава жывая і ўжо прайшла першы этап лячэння. Сам кіраўнік ГУВ у парадку. Пры гэтым атручэнне цяжкімі металамі таксама выявілі ў некалькіх супрацоўнікаў ГУВ Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках