УСУ ўдарылі па аэрадроме «Сакі» ў Крыме: гарыць база 43-га авіяпалка РФ
12- 29.11.2023, 14:00
- 42,836
Ліквідаваны дзясяткі акупантаў.
У захопленым РФ Крыме было атакаванае месца размяшчэння 43-га знішчальнага авіяцыйнага палка расейскіх акупантаў.
Удар быў нанесены па вайсковым аэрадроме акупантаў РФ у Саках.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Аператыўны УСУ» і публікуе кадры пажару пасля нанесенага ўдару.
Таксама адзначаецца, што ў выніку нанесенага ўдару па размяшчэнні захопнікаў было знішчана блізу 30 чалавек асабовага складу акупантаў РФ.
«Уначы ў часова акупаваным Крыме быў чарговы прылёт. На гэты раз «бавоўна» дастала аэрадром у Саках, дзе базаваўся 43-ці авіяцыйны полк ВКС з Расеі. Пасля прылёту знішчана блізу 30 чалавек асабовага складу акупантаў», - гаворыцца ў паведамленні.
У Сеціве таксама паказалі наступствы ўдару па базе РФ у Крыме.
Адзначым, што як піша «Супільня», у акупаваным Севастопалі раніцай у сераду, 29 лістапада, было чуваць некалькі выбухаў.
«Я чуў 3-4 выбухі з боку бухт. Выбухі былі ціхія, магчыма гэта вучэнні», - распавёў мясцовы жыхар.
Пры гэтым паветраная трывога ў горадзе не абвяшчалася, удакладняецца ў паведамленні.