Пад Валожынам маршрутка сутыкнулася са снегазбіральнай машынай
2- 29.11.2023, 14:20
- 3,440

Адзін пасажыр дастаўлены ў лякарню.
Сёння а 10:40 у Валожынскім раёне маршрутка сутыкнулася са снегазбіральнай машынай. ДТЗ адбылося каля вёскі Яшкавічы.
47-гадовы кіроўца маршруткі апярэджваў снегазбіральную машыну і зачапіў бок аўтамабіля. Аўтамабілі атрымалі пашкоджанні. Адзін пасажыр дастаўлены ў шпіталь на абследаванне, паведамляе valozhin.by.
