Bild: Расейскае войска можа быць раптоўна знішчанае ва Украіне
3- 29.11.2023, 14:35
- 21,538
Украінскія афіцэры робяць стаўку на магутнага супольніка.
Украінскія афіцэры спадзяюцца на суровую зіму, каб нашкодзіць расейцам. У адрозненне ад украінскіх салдат, у якіх звычайна ёсць зімовае абмундзіраванне, ацяпленне і адпаведны абутак, большасць рас5йскіх салдат ва Украіне дрэнна экіпаваныя і не гатовыя да нізкіх тэмператур і снегу.
Пра гэта піша нямецкае выданне Bild.
“Раптоўны, бурны наступ зімы ва Украіне! Але ўкраінскія палітыкі спадзяюцца на большае: знішчыць расейскае войска, якое ўварвалася”, - піша ў матэрыяле вайсковы экспэрт Юльян Рэпкэ.
Акрамя таго, украінскіх салдат кожныя некалькі тыдняў пераводзяць з фронту ў тыл, дзе яны могуць аднавіцца і, галоўнае, сагрэцца.
Расейскіх салдат, наадварот, не мяняюць месяцамі, некаторыя з іх служаць на перадавой без перапынку з ліпеня і ўжо на зыходзе сіл.
Украінскія вайскоўцы падрыхтаваліся да зімы лепш, чым летась, у тым ліку дзякуючы Нямеччыне.
Пасол Украіны Аляксей Макееў сказаў у інтэрв'ю ў панядзелак: "Мы лепш падрыхтаваліся, таму што нашы партнёры таксама прызналі, што сістэмы супрацьпаветранай абароны забяспечваюць лепшую абарону".
Іншымі словамі, суровая зіма ў першую чаргу нашкодзіць расейскім салдатам на лініі фронту. Калі яны масава змерзнуць або памруць ад голаду з-за адсутнасці харчавання, Украіна здабудзе каштоўны час, за які яна зможа падрыхтаваць новы вясновы наступ.