27 лiпеня 2024, Субота, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

HIMARS знішчыў камандна-штабную машыну РФ

HIMARS знішчыў камандна-штабную машыну РФ

Удар навялі байцы ўкраінскага спецназа.

Байцы сіл спецаперацый Украіны (ССА) знайшлі і навялі агонь HIMARS на расейскую камандна-штабную машыну. Гэта адбылося на поўдні Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ССА.

Аператары 73-га марскога цэнтра ССА падчас выведвальных дзеянняў на паўднёвым кірунку выявілі камандна-штабную машыну супраціўніка. Расейцы выкарыстоўвалі яе для кіравання сваімі падраздзяленнямі.

Аэравыведчыкі скарэктавалі агонь украінскай артылерыі на варожую машыну. Расейскую камандна-штабную машыну знішчыла амерыканская рэактыўная сістэма залпавага агню HIMARS.

"У выніку дакладнага ўдару варожая КШМ не падлягае аднаўленню, гэта значыць знішчаная поўнасцю", - адзначаюць байцы ССА.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках