27 лiпеня 2024, Субота, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Хунта не супраць зарабіць на какаіне

1
«Нік і Майк»: Хунта не супраць зарабіць на какаіне

Навошта Лукашэнка сустракаўся з прадстаўніком рэжыму Мадура.

Рэжым Лукашэнкі можа зарабляць на наркотыках. Гэтае пытанне магло абмяркоўвацца на сустрэчы беларускага дыктатара і міністра планавання Венесуэлы Рыкарда Менендэсам, піша Telegram-канал «Нік і Майк»:

- Нежаданне вяртаць пазыкі за пастаўкі нафты і такое ж жаданне садраць утрая даражэй за сумнеўнай якасці прадукцыю, вось і ўвесь сакрэт таго, што знаходзіцца ў прававым полі.

Венесуэла доўгі час знаходзілася пад жорсткімі санкцыямі, але зараз пад выбары іх аслабілі і з'явілася магчымасць зноў гандляваць нафтай. Гэта значыць сіняпалы проста ў чарговы раз пачуў пах грошай і загаварыў аб адраджэнні прамысловых вытворчасцяў. У рэальнасці адвёрткавай зборкі з машынакамплектаў.

За рамкамі адкрытага гандлю закрытыя артыкулы. Узбраенні, у тым ліку СПА, якую мадэрнізавала хунта на замову нябожчыка Уга Чавэса. Але сэнс нешта далей умацоўваць і аднаўляць на базе палепшаных савецкіх узораў на фоне альтэрнатыўнай эфектыўнасці гэтага хламу ва Украіне, выклікае сумневы. Можа, пара задумацца аб дэмантажы, каб прадаць утрая даражэй расейцам, якія латаюць праломы ў «непрабіўной» СПА, перакідваючы аналоговнет з Калінінграда?

Канешне, ёсць яшчэ тое, што не пройдзе ў асноўнай статыстыцы, нават у закрытых артыкулах. Гэта кокс. Менавіта гэтае рэчыва з'яўляецца рэальнай валютай і крыніцай даходу ў Венесуэле. Хунта таксама не супраць зарабіць на гэтым тавары і даўно манапалізавала нелегальны гандаль тым, што яшчэ з'яўляецца асноўнай крыніцай натхнення для прапагандыстаў дзвюх краін. А расейскі МЗС увогуле спыніцца без падвозу новых партыяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках