У акупаваным Данецку падарвалі склад боепрыпасаў расейцаў
- 29.11.2023, 15:26
- 6,144

Абломкі даляталі ў іншыя раёны.
У Куйбышаўскім раёне часова акупаванага Данецка адбыўся магутны выбух. Быў знішчаны чарговы склад боепрыпасаў, які расейскія захопнікі старанна ахоўвалі.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік Украінскай добраахвотніцкай арміі "Поўдзень" Сяргей Братчук у Telegram.
Сіла ўдару была такой, што аскепкі памяшкання даляталі да найбліжэйшых раёнаў - Кіеўскага і Пралетарскага.
«Часова акупаваны Данецк. Ёсць пацвярджэнне, што ўчора ў мікрараёне Азотным (Куйбышаўскі раён) мінус склад з БК», - урачыста напісаў ён.


