«Генералы УСУ надавалі нашым»: расейскі ваенкар зладзіў істэрыку
- 29.11.2023, 15:30
- 11,680

Намякнуў на сур'ёзныя страты войска РФ.
Расейскія вайсковыя прапагандысты паведамілі пра буйную няўдачу расейскага войска на фронце, адзначыўшы перамогу ўкраінскіх генералаў, піша “Дыялог”.
Адзін з самых вядомых расейскіх Z-ваенкараў Філатаў у сваім Telegram-канале намякнуў на буйныя страты расейцаў. Падрабязнасці ён расказваць не стаў, аднак у апублікаваным паведамленні чытаецца абурэнне і моцнае расчараванне, а таксама абвінавачанні на адрас расейскіх штабных генералаў, якіх у войску РФ прынята называць "лампасамі".
Філатаў прызнаецца, што пачынае звыкаць да сталых буйных памылак расейскіх вайскоўцаў.
“Здаецца, украінскія генералы пастукалі **** па вуснах нашым лампасам. Зноў. І зноў не здзівілі”, - адзначыў ён.