27 лiпеня 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NATO расказалі пра наступствы для РФ ад стратэгічнай памылкі Пуціна

У NATO расказалі пра наступствы для РФ ад стратэгічнай памылкі Пуціна

Крэмль трапіў пад ціск.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг назваў поўнамаштабнае ўварванне РФ ва Украіну «стратэгічнай памылкай» расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і агучыў шэраг наступстваў для Расеі.

«Пакуль Украіна рухалася наперад, Расея прыходзіла ў заняпад – палітычна, вайскова і эканамічна», – сказаў Столтэнберг, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле ягоных словаў, палітычны заняпад Расеі заключаецца ў тым, што яна страчвае свой уплыў сярод суседзяў – не толькі ва Украіне, але і на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі, адначасова становіцца ўсё больш залежнай ад Кітая.

Столтэнберг заявіў, што «год за годам Масква закладвае сваю будучыню перад Пекінам».

Генеральны сакратар дадаў, што вайскова РФ страціла значную частку сваіх сілаў – сотні самалётаў, тысячы танкаў і больш за 300 тысячаў вайскоўцаў.

Паводле ягоных словаў, эканамічна Расея пад вялікім ціскам: прыбыткі ад газу і нафты падаюць, расейскія банкаўскія актывы пад санкцыямі, больш за тысячу замежных кампаній скарацілі або спынілі сваю дзейнасць у краіне, 1,3 мільёна чалавек пакінулі Расею летась.

«Усё гэта падкрэслівае стратэгічную памылку Пуціна, які ўварваўся ва Украіну», – сказаў Столтэнберг.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках