УСУ пацвердзілі ўдар па акупантах падчас нарады ў Херсонскай вобласці
3- 29.11.2023, 17:33
- 4,356

Мінімум пяць высокапастаўленых акупантаў загінулі.
Страткам УСУ пацвердзіў інфармацыю, што Сілы абароны Украіны атакавалі расейскіх акупантаў у вёсцы Юбілейнае Херсонскай вобласці падчас правядзення нарады. Сама меней пяць чыноўнікаў загінулі, гаворыцца ў паведамленні Страткама УСУ ў сераду, 29 лістапада.
Атаку на будынак, у якім знаходзіліся акупанты, здзейснілі ў аўторак, 28 лістапада. Ва УСУ паведамляюць, што ўдар стаў магчымым дзякуючы інфармацыі ад падполля і мясцовых жыхароў.
Страткам таксама апублікаваў фатаграфіі наступстваў удару, на якіх відаць часткова разбураны будынак і пашкоджаныя аўтамабілі расейскай паліцыі.
Раней 29 лістапада пра паспяховую аперацыю УСУ ў Юбілейным расказалі ў Цэнтры нацыянальнага супраціву.