Расейцы перакінулі на ўсход і поўдзень Украіны падраздзяленні, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі
6- 29.11.2023, 19:38
- 10,908

Пра гэта паведамілі ва УСУ.
Украінскія сілы, паводле звестак на сераду, 29 лістапада, не фіксуюць стварэння ўдарных фармаванняў на тэрыторыі Беларусі.
Пра гэта паведаміў спікер Аб'яднанага прэс-цэнтра Сілаў абароны Паўночнага кірунку Юрый Поўх.
«На мяжы з Беларуссю не выяўляецца цяпер прыкметаў стварэння ўдарных груповак войскаў ворага. Такім чынам, абстаноўка на мяжы застаецца кантраляванай», – паведаміў ён.
Поўх дадаў, што Узброеныя сілы ўважліва сочаць за перамяшчэннем і актыўнасцю ворага на тэрыторыі Беларусі.
Спікер дадаў, што на беларускай тэрыторыі застаюцца сувязныя і персанал аэрадромаў, а падраздзяленняў, якія могуць выкарыстоўвацца для наступу, там няма.
«Што тычыцца пяхотных падраздзяленняў, танкавых падраздзяленняў, гэта значыць частак і падраздзяленняў, якія могуць ствараць рэальную ваенную пагрозу для Украіны, фармаванне такіх падраздзяленняў цяпер не выяўленае», – заявіў спікер.
Ён удакладніў, што акупанты перакінулі на ўсход і поўдзень Украіны тыя падраздзяленні, якія раней знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі.