Восень у Беларусі скончыцца наймагутнейшай геамагнітнай бурай
5- 29.11.2023, 19:45
- 8,014
Зіма пачнецца даволі складана для метэазалежных людзей.
Магутная геамагнітная бура накрые Зямлю ў ноч з чацвярга, 30 лістапада, на пятніцу, 1 снежня 2023 года. Пра гэта расказалі навукоўцы-астрафізікі, якія ў сваіх прагнозах засноўваюцца на звестках даследаванняў, праведзеных лабараторыямі NASA ў розных рэгіёнах планеты.
Адзначаецца, што геамагнітная бура, якая закране і беларусаў, аднесеная да класу G4, размова ідзе пра 6-7 балаў паводле 10-бальнай шкалы.
– Зіма 2023 года пачнецца даволі складана для метэазалежных людзей, – перасцерагаюць спецыялісты, дадаючы, што прадоўжыцца бура ўключна да суботы, 2 снежня.
І гэта яшчэ не ўсё. Моцныя геамагнітныя буры прагназуюцца таксама 5, 29 і 22 снежня 2023 года.