27 лiпеня 2024, Субота, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі інвестар зноў не змог спагнаць праз суд завінавачанасць у еўраблігацыях з беларускага Мінфіна

5
Расейскі інвестар зноў не змог спагнаць праз суд завінавачанасць у еўраблігацыях з беларускага Мінфіна

Падрабязнасці.

У Расеі суд не даў ход справе прыватнага інвестара Аляксандра Марчанкава, які падаў пазоў супраць Мінфіна Беларусі праз праблемы з плацяжамі ў еўрааблігацыях краіны, паведамляюць «Ведамасці».

Першы апеляцыйны суд агульнай юрысдыкцыі РФ 29 лістапада адмовіўся перадаць у Арбітражны суд Масквы справу інвестара Аляксандра Марчанкава супраць беларускага Мінфіна. Бізнэсмэн хацеў спагнаць запазычанасць з каштоўных папераў установы памерам 310 тысячаў даляраў.

Раней расеец ужо звярнуўся з пазовам у Масгарсуд, але там спынілі ягоны разгляд, спаслаўшыся на непадсуднасць справы расейскім судам. Тады Марчанкаў пастанавіў паспрабаваць перадаць спрэчку для разгляду ў Арбітражны суд Масквы паводле «закону Лугавога». Ягоную дастасавальнасць да свайго выпадку інвестар абгрунтаваў тым, што фактычна патрапіў пад санкцыі ў выніку замарозкі ягоных актываў еўрапейскімі дэпазітарыямі Euroclear і Clearstream.

Марчанкаў паведаміў выданню, што мае намер апратэставаць пастанову апеляцыі за трохмесячны тэрмін. Прадстаўнікі беларускага Мінфіна хадайнічалі аб разглядзе справы ў іх адсутнасць і на паседжанне не з'явіліся.

На думку расейскай юрысткі Веранікі Малышавай, цяжка пагадзіцца з логікай суда, які ўказаў на адсутнасць прадстаўніцтва Мінфіна Беларусі ў Расеі. Эмітэнтам каштоўных папераў з'яўляецца не само міністэрства, а непасрэдна Беларусь у ягонай асобе, таму наяўнасць прадстаўніцтва правільна вызначаць менавіта з дзяржавы, а не з асобнай установы.

Аднак адвакатка Алена Мендэ, наадварот, называе пастановы расейскіх судоў у справе Марчанкава супраць Беларусі правамернымі, бо спрэчка не мае цеснай сувязі з расейскай юрысдыкцыяй.

«Уплывае на ход справы і тое, што Беларусь з'яўляецца сяброўскай у дачыненні да Расеі краінай, адзначае Мендэ: мала шанцаў, што касацыю Марчанкава суд задаволіць», – пішуць «Ведамасці».

Перадгісторыя разбораў

Нагадаем, вясной гэтага года расеец Аляксандр Марчанкаў звярнуўся ў Маскоўскі гарадскі суд аб спагнанні запазычанасці ў каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Беларусі памерам 310 тысячаў даляраў.

Размова ідзе пра выплаты паводле двух выпускаў еўрааблігацый Беларусі з выплатай у 2030 і 2031 годзе, піша РБК са спасылкай на матэрыялы справы. Пазоўнік патрабуе ад Мінфіна Беларусі датэрмінова выплаціць паводле набытых ім аблігацый, бо міжнароднае агенцтва Moody's прызнала дэфолт у дзяржпазыцы краіны. Патрабаванні, якія датычацца датэрміновага пагашэння папераў, складаюць 280 тысячаў даляраў. Акрамя таго, Марчанкаў патрабуе з беларускага Мінфіна памер ужо выплачаных паводле папераў купонаў памерам 17 тысячаў даляраў, а таксама просіць выплаціць яму адсоткі за выкарыстанне ягоных грашовых сродкаў і кампенсаваць судовыя выдаткі.

Прадстаўнік Мінфіна нашай краіны ўказаў, што Менск не адмаўляецца ад выплатаў, а робіць іх у беларускіх рублях, спасылаючыся на санкцыі.

Мінфін Беларусі настойваў на пераносе разгляду справы ў Менск ці Лондан, заявіўшы, што расейскія суды не могуць разглядаць гэтую справу.

У выніку 6 верасня Маскоўскі гарадскі суд спыніў разгляд пазову інвестара з Расеі да Мінфіна Беларусі праз нявыплаты ў еўрааблігацыях, спаслаўшыся на непадсуднасць справы расейскім судам.

У кастрычніку група інвестараў на чале з Марчанкавым звярнулася да намесніка міністра эканамічнага развіцця РФ Дзмітрыя Вольвача з просьбай абмежаваць доступ Беларусі да міждзяржаўных крэдытаў і расейскага рынку капіталу праз нявыплаты паводле раней выпушчаных еўрааблігацыяў.

Такія самыя звароты Марчанкаў накіраваў у Міністэрствы фінансаў Расеі і Беларусі, а таксама ў Банк Расеі. Крыніца РБК з ініцыятыўнай групы расказала, што інвестары маюць намер звярнуцца з пазовам наконт нявыплатаў паводле беларускіх дзяржпапераў у Лонданскі міжнародны арбітраж (LCIA).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках