21 красавiка 2024, Нядзеля, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Страты расейскага войска ва Украіне перавысілі 300 тысячаў чалавек

6
Генеральны сакратар NATO: Страты расейскага войска ва Украіне перавысілі 300 тысячаў чалавек
ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ

Пуцін страціў значную частку рэгулярнага войска, сотні самалётаў і тысячы танкаў.

Страты расейскага войска ва Украіне перавысілі 300 тысячаў чалавек, заявіў у сераду генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.

Пачаўшы ўварванне ў лютым 2022 года, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін страціў «значную частку рэгулярнага войска, сотні самалётаў і тысячы танкаў», сказаў Столтэнберг паводле вынікаў першай рады Украіна-NATO.

Паводле словаў Столтэнберга, вайна «аслабіла» Расею «палітычна, эканамічна» і ў ваенным сэнсе, аднак недаацэньваць яе нельга. «Расейская эканоміка ўстала на вайсковыя рэйкі. Расея назапасіла вялікі запас ракетаў да зімы, і мы бачым новыя спробы біць на ўкраінскай энэргасістэме і інфраструктуры, каб пакінуць яе ў холадзе і цемры», – цытуе Столтэнберга Financial Times.

Нягледзячы на санкцыі, якія забаранілі пастаўкі заходніх тэхналогій, Расея прадаўжае кантрабандай атрымліваць hi-tech прадукцыю праз трэція краіны, у тым ліку Турцыю, расказалі FT заходнія чыноўнікі. Вытворчасць дронаў, напрыклад, вырасла на 80% і ацэньваецца амаль на 30 млрд рублёў штомесяц, паводле ацэнак Bloomberg на аснове звестак Расстата.

Паводле словаў крыніцаў FT, каб павялічыць вытворчасць ракетаў, расейскім абаронным прадпрыемствам даводзіцца грэбаваць стандартамі якасці: яны гатовыя набываць любыя даступныя кампанентамі, нават калі гэта прыводзіць да зніжэння дакладнасці ўзбраенняў.

Паводле вынікаў рады, дзе Украіну прадстаўляў кіраўнік МЗС Дзмітрый Кулеба, была прынятая пастанова аб распрацоўцы дарожнай карты, якая дазволіць УСУ перайсці да аператыўнай сумяшчальнасці з войскамі NATO.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках