Украінскія ваяры знішчылі расейскі ЗРК «Бук»
3- 29.11.2023, 23:41
- 6,570
Ударылі з HIMARS.
Сілы абароны Украіны выявілі пазіцыі расейскага ЗРК «Бук» на Херсонскім кірунку і ўдарылі па ім з HIMARS.
Пра гэта паведамляе Страткам УСУ.
«На Херсонскім кірунку падраздзяленні Службы бяспекі Украіны пераследавалі варожы ЗРК “Бук”», – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што яны перадалі каардынаты вайскоўцам з Узброеных сілаў Украіны.
Тыя ў сваю чаргу нанеслі паспяховы ўдар з дапамогай HIMARS.