«Задрыжаў тэлецэнтр»: у Бранску прагрымеў магутны выбух на складзе «Шахедаў»
9- 30.11.2023, 8:11
- 23,768
Паведамляецца аб нападзе некалькіх груп беспілотнікаў.
Увечары ў сераду, 29 лістапада, у расейскім Бранску а 18:12 паводле мясцовага часу прагрымеў магутны выбух. Паведамлялася аб удары па складзе, дзе захоўваліся іранскія робаты-камікадзэ тыпу Shahed.
У Расеі іх называюць «Геранямі» і выкарыстоўваюць для нападаў на аб'екты ўкраінскай інфраструктуры.
Пра гэта пісалі расейскія Telegram-каналы. Таксама былі апублікаваныя кадры выбуху ў Бранску, піша obozrevatel.com.
Сцвярджалася, што склад з «Шахедамі» быў атакаваны некалькімі групамі ўкраінскіх беспілотнікаў.
У сеціве пісалі, што ад выбуху задрыжалі сцены дома, размешчанага ў раёне тэлецэнтра ў Бранску. Інфармацыя аб магчымых пацярпелых удакладняецца.