Стаматолаг з Капыля паставіў лукашыстаў на месца
15- 30.11.2023, 10:20
- 17,132
Лекар аспрэчыў пастанову Міністэрства аховы здароўя аб цэнах.
Выконваючы абавязкі загадчыка стаматалагічнага аддзялення Капыльскай цэнтральнай раённай паліклінікі Уладзімір Дварэцкі ў ці-ток канале @konylnews заўважыў, што не вельмі згодны з пастановай Міністэрства аховы здароўя, якая зніжае цэны на стаматалогію.
Абгрунтоўваючы сваю пазіцыю, лекар адзначыў, што кошты і так нізкія. Ён падаў прыклады: ацэталавы пратэз - 360 рублёў, пластмасавая каронка - 50-55 рублёў, просты здымны пратэз - ад 165 рублёў.
Прэйскурант на лячэнне зубоў у платным кабінеце, паводле слоў Дварэцкага, таксама даступны. У сярэднім пломба на аднакаранёвы зуб абыдзецца 50-60 рублёў, на шматкаранёвы - у 100-110 рублёў.
«Зніжаць кошты - фактычна гэта ў страту нам і ў страту ўсяму», - мяркуе Дварэцкі і распавядае, што лекарам з лета павялічылі планы на 20 адсоткаў пры захаванні таго ж ўзроўню коштаў.
Лекар звяртае ўвагу, што выкананню планаў не спрыяе змяншэнне колькасці кліентаў. “Калі я пачынаў у 1981 годзе працаваць, было ў раёне 62,5 тысячы насельніцтва. Цяпер – блізу 27 [тысяч]. Таму і менш людзей прыходзіць. У асноўным людзі пенсійнага ўзросту”.
У паліклініцы, паводле слоў Дварэцкага, не робяць металакераміку. “Раней можна было ўсё гэта, але [цяпер не] не з нашай віны. Гэта ўсё з іншых прычын”, - заўважыў лекар без канкрэтызацыі.