23 красавiка 2024, aўторак, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы з групоўкі «Днепр» узнялі бунт і масава пакідаюць пазіцыі

4
Расейцы з групоўкі «Днепр» узнялі бунт і масава пакідаюць пазіцыі
АРХІЎНАЕ ФОТА

Раней ісці на штурм адмовіліся марскія пяхотнікі з 810-й брыгады РФ.

Вайскоўцы РФ масава пакідаюць баявыя пазіцыі і адмаўляюцца ваяваць далей. Дакументы з групоўкі "Днепр" гэта пацвярджаюць і выкрываюць абставіны гэтых смелых учынкаў. І менавіта для «заштукоўвання гэтых дзірак» Мінабароны Расеі выкарыстоўвае экс-вязняў са «Шторм Z», якім за такое пагражаюць расстрэлам.

У расейскіх падраздзяленнях на левым беразе Херсонскай вобласці працягваюць пагаршацца маральны дух і баявыя магчымасці.

Акупанты ўсё часцей адмаўляюцца праводзіць штурмы. Гэта зазначыў Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Напярэдадні ў Генеральным штабе УСУ паведамілі, што падраздзяленні 810-й брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флоту РФ, якая дзейнічае ля вёскі Крынак (30 км на паўночны ўсход ад Херсона і 2 км ад ракі Дняпра), адмаўляюцца праводзіць штурмы ўкраінскіх пазіцыі праз адсутнасць каардынацыі артылерыі, тактычнай выведкі і належнага інфармавання аб размяшчэнні ўласных мінных палёў.

Вядома, што карты расейскіх мінных палёў засакрэчаныя, а камандаванне УС РФ належным чынам не ўзгадніла са штурмавымі часткамі размяшчэнне замінаванай мясцовасці, што прывяло да 50 ахвяр сярод падраздзяленняў 810-й брыгады за апошні месяц.

Паводле ISW, часткі гэтай расейскай брыгады марскіх пяхотнікаў прыбылі ў ваколіцу Крынак на пачатку кастрычніка 2023 года. Мяркуючы з усяго, яны прынялі на сябе адказнасць за найбліжэйшы абшар вакол населенага пункта ад частак надоечы створанай 18-й агульнавайсковай арміі пасля пачатку ўкраінскіх наземных аперацый на левым беразе Дняпра.

Ва ўкраінскім Генеральным штабе паведамілі, што цяпер у Пясчанаўцы (14 км на ўсход ад Херсона і за 3 км ад ракі) дзейнічае 28-ы мотастралковы полк 18-й арміі. Дадатковыя яе падраздзяленні і часткі 7-й паветрана-дэсантнай дывізіі РФ займаюць пазіцыі ў блізкіх тылавых абшарах на левым беразе. Аб'яднанае камандаванне гэтых фармаванняў расейскага войска, імаверна, кантралюе большую частку дзеянняў у адказ на ўкраінскія наземныя аперацыі ў Херсонскай вобласці.

«Інцыдэнт з мінным полем дазваляе меркаваць, што камандаванне 18-й арміі не падзялілася адпаведнымі тактычнымі драбніцамі з камандаваннем 810-й брыгады. Імаверна, расейскае камандаванне больш высокага ўзроўню, адказнае за «абарону» левага берага, яшчэ не выправіла гэтую хібу ў каардынацыі», — мяркуюць у ISW.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках