«Дырэктар — гэта мянушка Пуціна — кожную раніцу тэлефанаваў»
4- 30.11.2023, 10:37
- 10,750
Экс-кіраўнік ГУВ Кандрацюк падаў невядомыя факты са «справы Беразоўскага».
Валерый Кандрацюк, які ўзначальваў ГУВ Мінабароны Украіны ў 2015–2016 гадах, у інтэрвію галоўнай рэдактарцы інтэрнэт-выдання «ГОРДОН» Алесі Бацман расказаў, як некалі дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў запытваў ва Украіны дапамогу, каб «дастаць» уцёклага бізнэсоўца Барыса Беразоўскага.
Кандрацюк удакладніў, што гэта было да 2010 года і што ён асабіста быў сведкам размовы Бортнікава і тагачаснага кіраўніка СБУ. Тады была такая практыка, як рэгулярныя нарады спецслужбаў краін СНД, растлумачыў ён.
«Украінская старана тады адказала: «Ды ён вам увогуле не патрэбны, забудзьцеся. Вам ёсць чым займацца». Тады Бортнікаў сказаў: "Ты не ўяўляеш, калі табе кожную раніцу тэлефануе Дырэктар". Дырэктар — гэта мянушка або псэўданім [прэзідэнта дзяржавы-агрэсара РФ Уладзіміра] Пуціна сярод супрацоўнікаў ФСБ. І галоўнае пытанне [Пуціна] было: «Калі вы яго [Беразоўскага] ўбайдосіце?» — расказаў Кандрацюк.
Ён дадаў, што ў тым, што датычыць помсты, Пуцін ніколі нічога не забываў.