27 лiпеня 2024, Субота, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вашынгтон» Протаса ў гасцях перамог «Лос-Анджэлес»

1
«Вашынгтон» Протаса ў гасцях перамог «Лос-Анджэлес»

Беларускі форвард набраў два балы.

Беларус пачынаў сустрэчу ў чацвёртым звяне, а ў трэцім перыядзе ягоная тройка была стартавай.

"Вашынгтон" у гасцях перамог "Лос-Анджэлес" — 2:1 (1:1, 1:0, 0:0) у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ.

Удзел у двух галах "Кэпіталз" узяў беларускі форвард "сталічных" Аляксей Протас, які зарабіў асістэнцкія балы на 13-й (1:1) і 39-й (2:1) хвілінах, піша hockey.by.

Аляксей Протас пачынаў матч у чацвёртым звяне з Конарам Макмайклам і Энтані Мантам (кожны з іх закінуў па шайбе), на другі перыяд гэта спалучэнне выйшла другім, а ў трэцім было стартавым. Беларус правёў на лёдзе 12:03 (17 змен), набраў 2 (0+2) балы, выканаў 1 кідок у браму, 2 — міма, заблакаваў 1 стрэл спаборніка і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "-1".

У 18 матчах цяперашняга сэзона Аляксей Протас набраў 9 (2+7) балаў пры 2 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці "+2". Беларус — сёмы бамбардзір сваёй каманды, а ў колькасці асістэнцкіх балаў дзеліць другое месца з Аляксандрам Авечкіным (па 7). Больш мае толькі Джон Карлсан (10).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках