27 лiпеня 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Алматы 13 чалавек загінулі падчас пажару ў хостэле

У Алматы 13 чалавек загінулі падчас пажару ў хостэле

Большасць з іх атруціліся ўгарным газам.

У былой сталіцы Казахстана Алматы 13 чалавек загінулі падчас пажару ў памяшканні хостэла, абсталяваным у сутарэнні і на першым паверсе трохпавярховага жылога дома. Інцыдэнт адбыўся раніцай у чацвер, 30 лістапада, паведаміў гарадскі дэпартамент у надзвычайных сітуацыях.

Са звестак інтэрнэт-партала Orda.kz, сярод ахвяр - дзевяць грамадзян Казахстана, двое расейцаў і двое грамадзян Узбекістана. Усяго ў момант пажару ў хостэле знаходзіліся 72 чалавекі. Ратавальнікі мяркуюць, што загінулыя атруціліся ўгарным газам. У той жа час 59 чалавек самастойна пакінулі памяшканні хостэла.

Паведамленне аб пажары паступіла а 05.33 паводле мясцовага часу (02.33 паводле Менску), узгаранне плошчай блізу 30 кв. м. было ліквідавана на працягу гадзіны, у яго тушэнні прынялі ўдзел 46 чалавек і 13 адзінак тэхнікі. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках