18 красавiка 2024, Чацвер, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На радзіме Лукашэнкі засынаюць студні

14
На радзіме Лукашэнкі засынаюць студні

Пасёлак вымірае.

У гарадскім пасёлку Копысь у Аршанскім раёне скарачаюцца працоўныя месцы, закрываюцца і не працуюць створаныя там прадпрыемствы, напісаў у адміністрацыю Лукашэнкі мясцовы жыхар. Копію яго ліста апублікаваў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю! І Навіны Віцебска».

Мясцовы жыхар піша, што прыгажосцю і добраўпарадкаваннем пасёлка захапляюцца "галоўным чынам турысты і агароднікі з Расейскай Федэрацыі". Паводле ягоных слоў, зараз у Копысі жывуць 400 чалавек, у горад з'ехала блізу 10 шматдзетных сем'яў, шмат свабодных пляцаў.

Агучаныя праблемы:

масавае выміранне і эміграцыя насельніцтва з пасёлка;

у школу сёлета паступала ўсяго два чалавекі, у 10-м і 11-м класах не было нікога, у 9-м — трое дзяцей (гаворка пра навучальны год 2022/2023);

закрыты сырзавод;

закрытая пякарня;

будынак Копыскага лясніцтва стаіць ужо больш за 10 гадоў без справы (яго ўпершыню выставілі на продаж на канец снежня 2023 года, піша тэлеграм-канал);

на тэрыторыі пасёлка закапаны некалькі дзясяткаў студняў;

закрытыя дзве кавярні;

прэмія "За духоўнае адраджэнне" кіраўніцтву ДУК "Цэнтр народнай творчасці і рамёстваў у г. п. Копысь" была аддадзена супрацоўнікам праз 3 месяцы пасля яе ўручэння пасля скарг у Мінкульт.

Нагадаем, Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці БССР, пазней разам з маці жыў у вёсцы Александрыя ў Магілёўскай вобласці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках