27 лiпеня 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На Урале губернатар надрукаваў уласныя грошы»: экспэрт ацаніў шанцы грамадзянскай вайны ў РФ

2
«На Урале губернатар надрукаваў уласныя грошы»: экспэрт ацаніў шанцы грамадзянскай вайны ў РФ
ГЕОРГІЙ ТУКА

Працэс распаду Расеі паскорыцца.

У Расеі можа ўспыхнуць рэгіянальная грамадзянская вайна. І зусім неабавязкова яна пачнецца на граніцах з Украінай. Патэнцыйныя зоны рызыкі - Закаўказзе, Сібір, Далёкі Усход і Урал.

Пра гэта падчас чату на «Главред» распавёў былы кіраўнік Луганскай вайсковай грамадзянскай адміністрацыі і экс-намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Георгій Тука.

“Людзі малодшага пакалення жывуць у парадыгме, што Расея – гэта нешта здаравеннае, звышмагутнае, непахіснае. Але я выдатна памятаю, як у 90-х гадах на Урале губернатар Расель надрукаваў уласныя грошы, як Татарстан і Башкартастан закрывалі паветраную прастору для самалётаў Аэрафлоту, як насельніцтва Калінінграда выказалася за далучэнне да Еўразвязу, як быў пачаты працэс стварэння Далёкаўсходняй народнай рэспублікі. Таму ў мяне няма страху перад «вялізнай і непахіснай» краінай», - сказаў Тука.

Пры гэтым Тука спадзяецца, што УСУ не будуць заходзіць на тэрыторыю Расеі.

"Нават у начных фантазіях у мяне не ўзнікае жадання, каб Украіна акупавала хаця б частку Расейскай Федэрацыі - прабачце, але на халеру яно нам трэба, калі сваіх праблем стае", - дадаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках