27 лiпеня 2024, Субота, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ падарвала БАМ - стратэгічную чыгунку, якая злучае Расею з Кітаем

93
СБУ падарвала БАМ - стратэгічную чыгунку, якая злучае Расею з Кітаем

Адзіны сур'ёзны шлях злучэння спаралізаваны.

Сёння ўночы адбыўся выбух на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі.

Гэта была ўдалая аперацыя СБУ, якая спаралізавала адзіны сур'ёзны шлях чыгуначнага злучэння паміж РФ і Кітаем.

Пра гэта РБК-Украіна паведамілі ўласныя крыніцы.

Як распавялі выданню крыніцы, сёння ўначы адбыўся выбух на Байкала-Амурскай магістралі, а менавіта ў Паўночнамуйскім тунэлі імя Бяссолава, які знаходзіцца ў Бураціі.

«Фактычна гэта адзіны сур'ёзны шлях чыгуначнага злучэння паміж РФ і Кітаем. І зараз гэты шлях, які Расея выкарыстоўвае, у тым ліку і для вайсковых паставак, спаралізаваны», - паведамілі суразмоўцы.

Як адзначаюць крыніцы выдання, падрыў - чарговая паспяховая спецаперацыя СБУ.

Падчас руху грузавога цягніка спрацавалі 4 выбуховыя прыстасаванні. Цяпер на месцы працуе ФСБ, чыгуначнікі беспаспяхова спрабуюць мінімізаваць наступствы спецаперацыі.

Даведка

Байкала-Амурская магістраль (БАМ) - гэта чыгунка ў азіяцкай частцы Расеі. Даўжыня 4234 км (траса ад Усць-Кута над р. Ленай да Камсамольска-на-Амуры). Асноўная частка шляху пабудаваная ў 1974-84. Існуе тры адгалінаванні да Транссібірскай чыгункі.

Даўжыня чыгункі – 4 234 км.

Паўночнамуйскі тунэль імя В. А. Бяссолава - гэта чыгуначны тунэль у Рэспубліцы Бурація на Байкала-Амурскай магістралі (на перагоне раз'езд Іцікіт - станцыя Акусікан), адкрыты 5 снежня 2003 года.

Працягласцю з'яўляецца самым доўгім чыгуначным тунэлем у Расеі – 15343 метры.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках