27 лiпеня 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі да ссінелых пальцаў дадалася дрыготкая галава, то развой падзей выглядае прадказальным»

2
«Калі да ссінелых пальцаў дадалася дрыготкая галава, то развой падзей выглядае прадказальным»

Аб рэаліях бізнэсу ў краіне.

Сярод эканамічных навін апошняга часу прамільгнула інфармацыя пра крытычнае становішча сеткі крам “Буслік”. На маю думку, гэта яскрава характарызуе сённяшнюю сітуацыю ў эканоміцы Беларусі пад дыктатурай, — напісаў у рэдакцыю сайта Charter97.org чытач Леанід з Менска.

Пра сябе магу сказаць, што мы з’яўляемся кліентамі гэтай сеткі. Наведваючы ГЦ “Карона” з дзецьмі, заўсёды заходзім у “Буслік”. Па-першае, нам падабаецца назва – яна вельмі ўдалая, бо сапраўдная беларуская, што не так часта, на жаль, сустракаецца. Па-другое, мы там часцяком знаходзілі дыхтоўныя тавары для нашых дзяцей, напрыклад, адзенне ды абутак польскай маркі Coccodrillo.

Найбольшыя праблемы кампаніі ўзніклі год таму, калі ўлады прынялі папулісцкі дэкрэт аб абмежаванні росту цэн. Сетка, дарэчы, мае польскіх уладальнікаў, якія звыклі пільнавацца законаў, таму і трапілі ў такое акрутнае становішча.

А вось іхнія расейскія канкурэнты накшталт Wildberries не бядуюць, бо яны выкарыстоўваюць усялякія мудрагелістыя схемы, пакідаючы большую частку свайго прыбытку ў Расеі. У такіх варунках драпежны маскоўскі арол-мутант будзе бязлітасна дзяўбці безабароннага бусліка, гэта значыць увішныя, прагавітыя і не абцяжараныя сумленнем расейскія прадпрымальнікі будуць выціскаць з рынку нашых беларускіх і заходніх бізнэсоўцаў.

Выснова відавочная. Калі да ссінелых пальцаў верхавода рэжыму дадалася дрыготкая галава, то развой падзей выглядае прадказальным. Чым даўжэй лукашысцкая хунта будзе знаходзіцца ва ўладзе, тым большай будзе палітычная і эканамічная залежнасць ад Масквы, што стварае пагрозу самому існаванню Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках