Больш за 60 расейцаў здаліся ў палон УСУ на адным з кірункаў
- 30.11.2023, 12:47
- 8,484
Брыгадны генерал падаў у дэталях страты ворага.
Больш за 60 расейскіх захопнікаў здаліся ў палон на Таўрыйскім кірунку за апошнія 20 дзён. Пра гэта паведаміў брыгадны генерал, начальнік аперацыйна-стратэгічнай групоўкі войскаў "Таўрыя" Аляксандр Тарнаўскі.
«У аперацыйнай зоне АСГВ «Таўрыя» вораг працягвае актыўныя наземныя пяхотныя атакі. Месцам ужывае панцырную тэхніку. За дзень агульныя страты акупантаў у жывой сіле склалі амаль 500 чалавек», — паведаміў Тарнаўскі.
Таксама ўкраінскія ваяры цалкам знішчылі 7 танкаў і 13 іншых панцырных машын. Знішчаныя 2 склады баявых прыпасаў. Агулам зафіксавана 45 баявых сутыкненняў і 648 артылерыйскіх абстрэлаў.
«За мінулы дзень расейскія тэрарысты нанеслі 8 ракетных удараў. Параненыя 10 цывільных асоб, сярод іх 5 дзяцей. Таксама зафіксаваныя 7 авіяўдараў. Усё ў Данецкай вобласці. Амаль усё — гэта скідванне кіраваных авіяцыйных бомбаў з самалётаў Су-35», — адзначыў брыгадны генерал.
Тарнаўскі ўдакладніў, што вораг беспаспяхова вёў штурмавыя дзеянні ў ваколіцах Стэпавага, Новакалінава, Аўдзееўкі, Паўночнага, Першамайскага. На ўсход ад Новабахмутаўкі і на поўдзень ад Тоненькага ўжо сёння адбітыя 22 атакі захопнікаў.
«За мінулы дзень яшчэ 4 акупанты здаліся ў палон. За апошнія 20 дзён больш за 60 расейскіх акупантаў на Таўрыйскім кірунку зрабілі такі ж выбар, і застануцца жыць», — адзначыў брыгадны генерал.
Тарнаўскі падкрэсліў, што на Мелітопальскім кірунку працягваецца наступальная аперацыя.