5 траўня 2024, Нядзеля, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэатральны крытык: «Мора Крысціны» - цудоўная праца

1
Тэатральны крытык: «Мора Крысціны» - цудоўная праца

У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін таленавіты актор з рэжысёрскімі здольнасцямі.

У варшаўскім тэатры “Komuna Warszawa” адбыўся паказ спектакля “Мора Крысціны”, прысвечанага першым дням пратэстаў у Беларусі.

Выкладчык кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта, тэатральны крытык Андрэй Масквін падзяліўся ўражаннямі ад п'есы ў сваім “Фэйсбуку”:

- Схадзіў на беларускую п'есу “Мора Крысціны”. Вялікія беларускія акторы. Рэжысёр - Андрэй Новік. Сюжэт - праца ўсёй каманды. Гэта гісторыя першых некалькіх дзён падчас пратэстаў у жніўні 2020 году. На сцэне дзве групы герояў: тыя, хто выйшаў на пратэст і апынуўся ў турме (чатыры чалавекі), і турэмныя наглядчыкі (таксама чатыры чалавекі).

Першыя чацвёра нясуць святло, дабро, пазітыў, другія - гэта людзі агрэсіі, сілы, зла. Іх супрацьстаянне становіцца рухальнай сілай пастаноўкі. Хочацца адзначыць удалы выбар месца дзеяння. Усё адбываецца ў спартыўнай зале (тэатр "Komuna Warszawa" знаходзіцца ў былым будынку школы - заўв. рэд.) - гэта адсылка да таго, што адбывалася ў першыя дні пратэстаў. Удзельнікаў пратэстаў часта ўтрымлівалі ў спартыўных залах, там жа іх мучылі і збівалі.

Спектакль створаны як музычны твор, у якім прысутнічае некалькі тэм, кожная з якіх развіваецца і перасякаецца адна з адной. Час ад часу можна пачуць прыгожыя жаночыя спевы, якія здымаюць напружанне і пераносяць месца дзеяння ў іншае вымярэнне. Шакавальная праца. Брава, Андрэй Новік! У нас з'явіўся яшчэ адзін таленавіты актор з рэжысёрскімі здольнасцямі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках