Z-вар’ятня
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕЯТЕЛЬ ВЕТРА»
- 30.11.2023, 14:40
- 11,748
Пра гэта не напіша ніводны ваенкар.
Ва ўкраінскіх СМІ сустрэлася лічба, што ў адной толькі Вінніцкай вобласці бізнэс, які пераехаў з усходу Украіны заплаціў 200 млн грыўняў падаткаў. У вобласць пераехала 377 прадпрыемстваў з рэгіёнаў, ахопленых вайной.
Наглядны вынік пуцінскай «дэнацыфікацыі» - разбурэнне эканомікі расейскіх абласцей усходу Украіны, дзе пражывала шмат прарасейскіх грамадзян, і фактычна індустрыялізацыя заходніх рэгіёнаў, куды зараз уцякаюць вытворчасці, працоўныя месцы і падаткі з усходу. Там зараз нягледзячы на вайну - эканамічны ўздым.
Z-вар’ятня чарговым разам дабілася роўна супрацьлеглых вынікаў ад тых, што абвяшчала. Але пра гэта не напіша ніводны ваенкар.
Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»