27 лiпеня 2024, Субота, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія адпраўляе ў Персідскую затоку «смяротны» эсмінец

3
Брытанія адпраўляе ў Персідскую затоку «смяротны» эсмінец

Для стрымлівання Ірана і хаўрусных яму груповак.

Вялікабрытанія адправіць у Персідскую затоку эсмінец HMS Diamond, каб супрацьстаяць пагрозе суднаходству з боку Ірана і груповак, якія яны падтрымліваюць. Аб гэтым заявіў міністр абароны Грант Шапс.

Паводле ягоных слоў, яны хочуць знізіць рызыку перарастання вайны паміж Ізраілем і ХАМАС у рэгіянальны канфлікт.

"Гэта адказ на тое, што адбываецца ў рэгіёне. Вельмі важна, каб Вялікабрытанія ўзмацніла сваю прысутнасць у рэгіёне, каб засцерагчы Брытанію і нашы інтарэсы ад больш нестабільнага і спрэчнага свету", – цытуе Sky News.

Абсталяваны гелікаптэрамі Wildcat эсмінец далучыцца да фрэгата тыпу 23 HMS Lancaster, а таксама да трох меншым мінным паляўнічых і дапаможнага карабля.

Акрамя таго, аператыўная група Каралеўскага флоту з сямі караблёў разам з супольнікамі ў пачатку наступнага месяца пачне патруляванне для абароны найважнейшых аб'ектаў падводнай інфраструктуры, такіх як кабелі, якія, як вядома, з'яўляюцца каштоўнай цэллю для варожых краін, такіх як Расея.

Гэта стане першай аперацыяй узначаленай Вялікабрытаніяй групы з 10 еўрапейскіх краін-аднадумцаў пад назвай Аб'яднаныя экспедыцыйныя сілы. Яна будзе ахопліваць шырокую зону ад Ла-Маншу да Балтыйскага мора.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках