27 лiпеня 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі спалілі аўто ўдавы генерала, які «быў на пахаванні Пуціна»

1
У Расеі спалілі аўто ўдавы генерала, які «быў на пахаванні Пуціна»

Ён таксама выступаў з рэзкай крытыкай Мядзведзева.

Крыніца тэлеграм-канала ВЧК-ОГПУ распавёў, што невядомыя падпалілі аўтамабіль удавы вядомага антыкарупцыйнага дзеяча генерал-палкоўніка Уладзіміра Мамаева, які заяўляў, што ён асабіста пабываў на пахаванні Уладзіміра Пуціна.

У паліцыю звярнулася масквічка Вольга Давыдава, якая заявіла, што пад покрывам ночы нехта спрабаваў падпаліць ейны Форд.

Жанчына даўно працуе інструктаркай у плаванні, аднак яна не разважаючы выказала здагадку – за што ёй маглі адпомсціць такім чынам.

Падпал аўто Давыдава звязвае з дзейнасцю ейнага нябожчыка мужа, бацькі ейных дзяцей генерал-палкоўніка Уладзіміра Мамаева. Вядомы грамадскі дзеяч, які стварыў «Камісію ў барацьбе з карупцыяй», шмат гадоў займаўся «выкрыццём» палітыкаў, чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якіх называў «залатымі ўнітазамі».

Ён выступаў з рэзкай крытыкай Мядзведзева і Пуціна, удзельнічаў у «расследаваннях», звязаных з будаўніцтвам дарог, марнаваннямі ў Спецбудзе і многім іншым.

Таксама ў сваіх прамовах генерал заяўляў, што асабіста прысутнічаў на пахаванні прэзідэнта Пуціна, пасля чаго да кіравання краіны быў дапушчаны двайнік.

Зрэшты, гэтая тэорыя хутка заглухла, а самога Мамаева назвалі «убраным», яго дзейнасць - звычайным вымагальніцтвам. У 2015-м ён памёр, аднак нейкі час структура Камісіі працягвала дзейнічаць паводле заведзеных генералам прынцыпаў.

Магчыма, прывіды мінулага надумалі нагадаць аб сабе ўдаве Мамаева, якая таксама дапамагала мужу ў ягоных «дасследаваннях».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках