Беларускія кампаніі ў Польшчы, Літве і Латвіі атрымалі амаль два мільярды еўраў
5- 30.11.2023, 16:11
- 9,132
У лідарах у колькасці кампаній і прыбытку Польшча.
Абнародаваныя вынікі даследавання пра міграцыю беларускага бізнэсу з 2020 года. З гэтых звестак выходзіць, што на верасень 2023 года ў Літве, Польшчы і Латвіі працуе 7209 беларускіх кампаній, а іх сумарная выручка складае больш за 1,789 млрд еўраў.
У лідарах у колькасці кампаній і прыбытку Польшча. Там налічваецца 5988 беларускіх кампаній, большасць з якіх размяшчаецца ў Варшаве. Іх агульная выручка – больш за 1 млрд еўраў.
У Літве актыўныя 850 беларускіх кампаній, але дынаміка іх колькасці на гэты момант негатыўная. Іх стала менш на 37 адсоткаў у параўнанні з 2022 годам.
У Латвіі працуюць 397 бізнэсаў, адкрытых беларускімі эмігрантамі – іх выручка вырасла за год на 14% і складае 299 млн еўраў.