ХАМАС вызваліў дзвюх ізраільскіх закладніцаў
- 30.11.2023, 18:44
- 2,668
Цяпер яны знаходзяцца на тэрыторыі Ізраіля.
ХАМАС вызваліў дзвюх ізраільскіх закладніцаў, паведамілі ў прэс-службе ЦАХАЛ.
У войску абароны Ізраіля сцвярджаюць, што іх перадалі Чырвонаму Крыжу, які, у сваю чаргу, перадаў закладніцаў атраду элітнага падраздзялення ЦАХАЛ і атраду ШАБАК каля памежнай агароджы. Цяпер закладніцы знаходзяцца на тэрыторыі Ізраіля.
AlJazeera піша са спасылкай на Reuters, што прадстаўнік ХАМАС пацвердзіў гэтую інфармацыю і адзначыў, што гаворка ідзе пра дзвюх жанчынаў.
Паводле звестак Ynet, ХАМАС вызваліў 21-гадовую Мію Шэм, відэа з якой ХАМАС распаўсюдзіў 16 кастрычніка. У роліку яна прасіла вызваліць яе і вярнуць да сям'і. Шэм выкралі з фестывалю Supernova. Другая вызваленая закладніца – 40-гадовая Аміт Сусана, сцвярджае Ynet.