БЧ зменіць расклад прыгарадных цягнікоў
1- 30.11.2023, 20:43
- 2,814
![БЧ зменіць расклад прыгарадных цягнікоў](https://i.c97.org/ai/452385/aux-head-1643142127-20220124_belsd_360.jpg)
З 10 снежня.
Беларуская чыгунка зменіць расклад цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласу з 10 снежня. Пра гэта «Менск-Навінам» паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Паводле змененага графіка цягнікі будуць выпраўляцца са станцый «Менск-Пасажырскі», «Менск-Усходні» і з прыпыначнага пункта «Інстытут культуры».
Абноўлены расклад цягнікоў па ўсіх кірунках можна паглядзець праз спасылку.