27 лiпеня 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская футбалістка, якая гуляе ў Даніі, папрасіла не выклікаць яе ў нацыянальную каманду

1
Беларуская футбалістка, якая гуляе ў Даніі, папрасіла не выклікаць яе ў нацыянальную каманду
НАСТАССЯ ПАБЯГАЙЛА

Названая прычына.

Беларуская футбалістка Настасся Пабягайла, якая гуляе ў Даніі за «Фартуну», папрасіла не выклікаць яе ў нацыянальную каманду Беларусі. І яе не было ў складзе каманды, якая ў кастрычніку праводзіла матчы Лігі нацый. Вядома, што праблемаў са здароўем у спартоўкі не было. Галоўны трэнер каманды Юры Малееў згадаў яе ліст кіраўніцтву федэрацыі. Нібыта Пабягайла спаслалася на занятасць у чэмпіянаце Даніі.

Аднак паводле інфармацыі «Трыбуны» просьба футбалісткі была звязаная не з фізічнай стомленасцю, а з маральным фонам у нацыянальнай камандзе. Галоўны трэнер часта крыкам выказвае прэтэнзіі выхаванцам у камандзе. Настасся Пабягайла, чый характар таксама нельга назваць простым, не стала мірыцца з прэтэнзіямі Малеева. І гэта не першы такі канфлікт у камандзе, але ў большасці выпадкаў гісторыі заставаліся за зачыненымі дзвярыма.

Пасля атрымання ліста ніхто не спрабаваў выйсці на сувязь з футбалісткай – ні з трэнерскага штаба каманды, ні з кіраўніцтва федэрацыі, каб неяк уладзіць канфлікт. Як вядома, старшынёй камітэта жаночага футболу АБФФ з'яўляецца Уладзімір Базанаў, экс-кіраўнік федэрацыі.

Насце Пабягайле 19 гадоў. Яна выступала за «Менск», а з 2023 года гуляе ў Даніі. Пабягайла ўважаецца за найлепшую беларускую легіянерку ў Еўропе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках