Беларускі гурт запісаў кліп, якія спадабаецца геймерам
- 4.11.2023, 17:47
- 3,554
Ён створаны пры дапамозе тэхналогіі Unreal Engine 5.
Беларускі гурт Sož выпусціў кліп, створаны з выкарыстаннем тэхналогіі Unreal Engine 5. «Apošnija Tancory» – гэта другая супольная праца калектыву з лічбавым мастаком Al Medwedsky.
«Запрашаем вас проста зараз убачыць на ўласныя вочы, як выглядае наш асабісты “філасофскі параход”, які ўжо колькі гадоў нясе нас праз штармы рэвалюцыі, вайны і эміграцыі», – пішуць пра кліп самі музыкі.
Unreal Engine 5 – гэта апошняя версія гульнявога рухавічка, распрацаванага кампаніяй Epic Games. Ён уяўляе з сябе сучасны магутны інструмент для распрацоўкі гульняў, які валодае шырокімі магчымасцямі візуалізацыі і графікі. На ім, сярод іншага, ствараюцца такія гульні, як «S.T.A.L.K.E.R. 2» і новая частка «Ведзьмака».