Дырэктару Z-спевака Шамана давялося прыніжана апраўдвацца за націск «чырвонай кнопкі» на сцэне
19- 5.11.2023, 14:58
- 15,076
“Яна несапраўдная”.
Расейскі "Першы канал" паказаў запіс канцэрту Z-спевака Шамана, які ён даў у Санкт-Пецярбургу ў гонар "Дня народнага адзінства" РФ. У трансляцыю буйным планам патрапіў фрагмент, на якім спявак, выконваючы песню "Я русский", націскае "чырвоную кнопку" у чорнай валізцы. Гэта падобна на запуск ядзернай зброі.
Дырэктар Шамана Аляксандр Качан назваў чамадан з кнопкай "рэквізітам сцэнічным".
“Яна несапраўдная, — падае ягоныя словы выданне «Уздым». - Гэты прыём выкарыстоўваўся ў ліпені на канцэрце на стадыёне ў горадзе Навамаскоўск, у лістападзе будзе эфір на Першым Тульскім канале, Першы паказаў раней, чым пакажа Тульскі”.