5 траўня 2024, Нядзеля, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пяці гарадах Украіны пакажуць беларускія фільмы

1
У пяці гарадах Украіны пакажуць беларускія фільмы

Будуць паказаныя стужкі беларускіх незалежных кінематаграфістаў.

9 лістапада 2023 года ва Украіне пачынаецца Фестываль дакументальнага кіно «1084». У найбліжэйшыя тры месяцы ў пяці гарадах пройдуць афлайн-паказы беларускіх дакументальных фільмаў і іншыя культурныя мерапрыемствы. Пра гэта арганізатары паведамілі на сваім афіцыйным сайте.

«1084. На мяжы» – гэта ўжо другі фестываль ва Украіне, ініцыятарам якога выступіла Беларускае адукацыйна-грамадскае аб'яднанне «Звяно». 1084 кіламетры – даўжыня агульнай мяжы суверэнных Беларусі і Украіны.

Сёлета фестываль пройдзе ў пяці гарадах Украіны: Адэсе (з 9 да 11 лістапада), Луцку (з 18 да 20 лістапада), Бучы (18, 25–26 лістапада), Цярнопалі (у снежні) і Кіеве (у студзені 2024 года).

У праграме фестывалю прапанаваныя такія стужкі беларускіх незалежных кінематаграфістаў, як Андрэй Куціла («Вадохрышча»), Вольга Прусак («Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным»), Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч («Motherland/Радзіма»), Аляксей Палуян («Кураж»), а таксама польскага рэжысёра Анджэя Фідзіка («Беларускі вальс»).

Акрамя таго, у рамках фестывалю 11 лістапада ў Адэсе пройдзе канцэрт украінскага гурта «Колір», які стварыў некалькі песняў паводле твораў Рыгора Барадуліна і зняволенага журналіста Андрэя Аляксандрава, а таксама падтрымала беларускіх палітвязняў. А з 18 да 25 лістапада ў Луцку адкрыецца выстава антываенных плакатаў беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера. Частка твораў пад назвай Hitlerkaputin прысвечаная беларускай рэчаіснасці і тэме поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Уваход на ўсе мерапрыемствы праз ахвяраванні – сабраныя сродкі будуць пераведзеныя на набыццё матэрыялаў для VAC-тэрапіі ранаў ва ўкраінскіх ваенных і цывільных шпіталях.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках