19 траўня 2024, Нядзеля, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Віктару Бабарыку спаўняецца 60 гадоў

2
Сёння Віктару Бабарыку спаўняецца 60 гадоў

Гэта ўжо чацвёрты дзень нараджэння, які палітвязень сустракае ў турме.

Сёння спаўняецца 60 гадоў палітвязню, экс-кіраўніку «Белгазпрамбанка» Віктару Бабарыку.

Яго затрымалі ў 2020 годзе разам з сынам Эдуардам, калі яны накіроўваліся ў ЦВК, каб здаць сабраныя подпісы.

У 2021 годзе лукашэнкаўскі суд прысудзіў бізнэсоўцу да 14 гадоў узмоцненага рэжыму.

У ноч з 24 на 25 красавіка Бабарыка ў стане сярэдняй цяжкасці быў дастаўлены ў наваполацкую бальніцу. Паведамлялася, што ў турме яго моцна збілі. Пасля гэтага ніякай інфармацыі аб стане здароўя Віктара не паступала.

Гэта ўжо чацвёрты дзень нараджэння, які Бабарыка сустракае ў турме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках