5 траўня 2024, Нядзеля, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску выйшла кніга пра аўтара «Старога Хатабыча»

1
У Віцебску выйшла кніга пра аўтара «Старога Хатабыча»

Аўтар знакамітай аповесці-казкі - ураджэнец Віцебска.

Пабачыла свет чарговая кніга віцебскага журналіста і краязнаўца Аркадзя Падліпскага. Яна прысвечаная жыццю і творчасці ўраджэнца Віцебска Лазара Лагіна — аўтара знакамітай аповесці-казкі «Стары Хатабыч», піша viciebsk.cc.

На гэты момант гэта першая і адзіная поўная біяграфія пісьменніка, 120-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў пачатку снежня гэтага года. У кнізе «Лазар Лагін і яго «Стары Хатабыч» распавядаецца пра няпросты творчы шлях Лазара Іосіфавіча Гінзбурга (Лагін — псеўданім з пачатковых літар імя і прозвішча), пра цяжкія, часам нават небяспечныя старонкі яго жыцця і ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў перыяд сталінскіх рэпрэсій.

У ёй шмат невядомых ці малавядомых фактаў біяграфіі пісьменніка, а таксама зняпраўджвання міфаў з папярэдніх газетных і часопісных публікацый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках