Затрыманы галоўны рэжысёр Віцебскай тэлерадыёкампаніі
4- 1.12.2023, 11:00
- 11,072
Ператрусы правялі ў яго кабінеце і дома.
Сілавікі прыйшлі ўчора ў будынак Віцебскай тэлерадыёкампаніі (ТРК) для затрымання галоўнага рэжысёра Сяргея Арлова. Ператрусы правялі ў ягоным кабінеце і дома. Што ставяць яму ў віну - невядома, піша «Вясна».
Сяргей - стваральнік шматлікіх дакументальных фільмаў і праграм (найболей вядомая стужка «Еўфрасіння Полацкая», а ягоны цыкл «Сямейны альбом» стаў пераможцам міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat»).
З'яўляецца акадэмікам Міжнароднай Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё. Арганізатар тэлемарафону ў зборы сродкаў на аднаўленне Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Дырэктар тэлеканала 6ТВК і арганізатар рэгіянальнага тэлеканала «Віцебск».