1 сакавiка 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўстанавілі новы тып датчыкаў на дарогах

17
У Беларусі ўстанавілі новы тып датчыкаў на дарогах

Як яны працуюць?

Начальнік управы аўтамабільных дарог Мінтранспарту Рыгор Глазко заявіў, што ў Гомельскай вобласці ўстанавілі новыя датчыкі на дарогах. Яны павінны заўважаць дзікіх жывёл і папярэджваць пра іх кіроўцаў.

Чыноўнік удакладніў, што агародж уздоўж дарог недастаткова, каб засцерагчы кіроўцаў і жывёл. «Як паказвае практыка, гэтага не зусім дастаткова. У мінулым годзе зацверджаны комплекс мер, які дазволіць мінімізаваць выхад жывёл на праезную частку і колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх капытных жывёл», - заявіў Рыгор Глазко, піша БелТА.

Паводле ягоных слоў, у Гомельскай вобласці на трасе М10 месяц таму ўстанавілі датчыкі. «Гэта значыць справа і злева на дарозе ёсць камеры і датчыкі руху, якія ўжо спецыяльна запраграмаваныя. Калі жывёла выходзіць на дарогу, то за 250 м з кожнага боку на табло загараецца інфармацыя аб гэтым. Асабліва гэта важна ў начны час», - распавёў чыноўнік.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках