У Гарадзенскім заапарку рэптылій даглядаюць паводле «метаду Клеапатры»
3- 1.12.2023, 16:06
- 4,042
Купаюць у малацэ.
Змеяў тэрарыума Гарадзенскага заапарка купаюць у малацэ пасля таго, як яны ліняюць. І гэтая працэдура дабратворна на іх уплывае, паведамілі ў заапарку.
Змеяў у заапарку параўналі з Клеапатрай, якая, паводле легенды, прымала малочныя ванны, і менавіта ў гэтым была таямніца яе прыгажосці. Малочная кіслата дапамагае пазбавіцца ад сухіх кавалкаў скуры і актывізуе рост новых, здаровых клетак, мяркуюць ва ўстанове.
«Гэтыя веды пра ўласцівасці малака часта выкарыстоўваюцца ў касметалогіі, а мы ўжываем іх у заапарку, купаючы ў малочных ваннах… змеяў! Змяіная скура вельмі далікатная і адчувальная. Бывае так, што падчас лінькі яна крыху “псуецца”. І вось для паляпшэння якасці гэтага працэсу, а таксама для таго, каб скура нашых лускаватых гадаванцаў зноў прыйшла ў норму, супрацоўнікі тэрарыума і купаюць іх у малацэ», – расказалі ў заапарку.