1 сакавiка 2024, Пятніца, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кіроўцы не дамовіліся, каму праязджаць першым, у выніку стаялі абодва

16
У Менску кіроўцы не дамовіліся, каму праязджаць першым, у выніку стаялі абодва

Праезд быў заблакаваны.

Раз'езд у вузкім двары – гэта часцяком пошук кампрамісу. Два кіроўцы на вуліцы Альшэўскага ў Менску да кампрамісу не прыйшлі, у выніку стаялі абодва.

Відэа Onlíner даслаў чытач.

– Сустрэўся з гэтым кіроўцам у двары. Саступаць ці праехаць далей ён не захацеў, а прапанаваў з'ехаць мне. На мае словы, што я еду паводле правілаў і павінен саступіць ён, кіроўца зачыніў аўто і сышоў. Прычым сышоў не ў жылы дом, а некуды праз дарогу. ДАІ чакаць у мяне не было часу, а так хацелася, – адзначыў аўтар відэа.

Паводле правілаў дарожнага руху, калі сустрэчны раз'езд транспартных сродкаў абцяжараны, то кіроўца, на баку якога ёсць перашкода для дарожнага руху, абавязаны саступіць дарогу (п. 98). Таксама неабходна памятаць правілы спынення і стаянкі транспартных сродкаў.

Сітуацыю ўскладняла тое, што Kia Sportage на відэа таксама прыпаркаваны. Адпаведна, праезд быў заблакаваны.

– Ёсць іншы выезд, там двары скразныя. Я пастаяў нейкі час, потым ад'ехаў заднім ходам. Пытанне ў іншым: чалавек едзе ў левай паласе, хоча павярнуць. Чаму было не праехаць наперад два метры? Я з'ехаў бы, і спакойна мы раз'ехаліся б. А ён выйшаў, не стаў, у сутнасці, нічога высвятляць, проста сышоў, пакінуўшы машыну і перакрыўшы двор. Мне цяжка такое зразумець, – кажа суразмоўца.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках