2 снежня 2024, панядзелак, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Світан даў нечаканы прагноз пералому ў вайне ва Украіне

11
Раман Світан даў нечаканы прагноз пералому ў вайне ва Украіне
РАМАН СВІТАН

Палкоўнік УСУ спрагназаваў ход баявых дзеянняў.

У сучаснай вайне ключавым момантам з'яўляецца панаванне ў небе, бо ўдарная авіяцыя наносіць асноўныя страты ворагу, заявіў лётчык-інструктар, палкоўнік Узброеных сілаў Украіны ў запасе Раман Світан.

Як падкрэсліў ён у інтэрв'ю «Обозревателю», перад тым, як задзейнічаць сухапутныя сілы, украінскім Узброеным сілам неабходна дамагчыся перавагі ў паветры, разбіць СПА ворага і толькі пасля гэтага пачынаць прасоўванне на зямлі.

Эксперт мяркуе, што гэты недахоп стаў прычынай стратаў у жывой сіле і тэхніцы ўкраінскіх сілаў падчас летняга контрнаступу.

«Пакуль няма перавагі ў паветры, праца на зямлі праводзіцца не павінна. Ніякіх рухаў узброеных сілаў не павінна быць. Тое, што нас прымусілі праводзіць вайсковыя аперацыі без падтрымкі з паветра, фактычна прывяло да таго, што так загубілі ўсю тэхніку, якую нам перадалі, а таксама вялікую колькасць асабовага складу», – падкрэсліў ён.

Палкоўнік УСУ мяркуе, што ўкраінскае камандаванне паступіла правільна, спыніўшы наступальныя дзеянні да таго часу, пакуль хаўруснікі не перададуць УСУ сучасную авіяцыю.

Ён таксама мяркуе, што УСУ неабходна 120–160 шматмэтавых F-16, якія павінны быць узброеныя ракетамі «паветра – паветра», «паветра – зямля» і авіябомбамі, у залежнасці ад характару пастаўленых задачаў. Акрамя таго патрэбна агульная сістэма выяўлення, цэлеўказання і суправаджэння – гэта AWACS.

«Нам важна атрымліваць звесткі ад натаўскіх лётных радараў. Гэта самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення. Без гэтай сістэмы ў прынцыпе немагчыма заваяваць перавагу ў паветры. Тут патрэбен комплексны падыход. Таму пакуль мы не атрымаем самалёты ў дастатковай колькасці, лепш увогуле нікуды не наступаць. Так мы захаваем людзей і тэхніку», – дадаў Світан.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках