Украінскія партызаны ў Маскве мабілізаваліся ва УС РФ
15- 1.12.2023, 21:00
- 34,764
Яны рыхтуюцца выканаць некалькі задачаў.
Прадстаўнікі ўкраінскага падполля змаглі трапіць у шэрагі расейскага войска праз кампанію мабілізацыі, якая праходзіць у Маскве. Партызаны будуць весці дыверсійную і падрыўную працу.
Пра гэта паведамляе крымскі рух супраціву «Атэш».
У заяве падпольшчыкаў адзначаецца, што з кожным днём рух супраціву расейскай акупацыі расце, і «мы вітаем новых удзельнікаў, якія ўстаюць на шлях барацьбы з пуцінскім рэжымам».
«Ваенкаматы Данілаўскага і Пяроўскага раёнаў горада Масквы дапамаглі нашым новым агентам мабілізавацца ва УС РФ», – гаворыцца ў публікацыі.
У руху ўдакладнілі, што ўкраінскія агенты не толькі будуць перадаваць Сілам абароны каштоўную інфармацыю пра ворага, але таксама ажыццяўляць дыверсійныя дзеянні.
«Іх задача – не толькі інфармаваць, але і актыўна ўплываць на баяздольнасць акупантаў», – расказалі ў «Атэш».
Таксама прадстаўнікі партызанскага руху апублікавалі кадры з ваенкаматамі ў Маскве, дзе яны здолелі мабілізавацца ў Расармію.