«Арыгінальнага Пуціна няма з верасня гэтага года»
15- 10.12.2023, 8:40
- 22,852

На выбары ў Расеі ідзе "Васільевіч".
У Расеі на наступных выбарах у прэзідэнты замест Пуціна будзе балатавацца ягоны двайнік. Яго у РФ кулуарна называюць "Васільевіч".
Пра гэта ў рамках адзінага тэлемарафону заявіў кандыдат псіхалагічных навук, паліграфолаг Дзмітрый Папоў.
Паводле ягоных слоў, у Пуціна можа быць так званая акцэнтуацыя характару, якая называецца "сацыяпатыя". Гэта значыць, ён не адчувае эмпатыі да іншых людзей. І ён спрабуе сябе супрацьпаставіць ўсяму навакольнаму асяроддзю з набыццём з гэтага любых бонусаў.
“Я бункернага варыянту, то бок арыгінальнага не бачыў з верасня гэтага года, з сустрэчы з Эрдаганам. Пасля гэтага быў двайнік. На відэа, дзе нехта з “ДНР” размаўляў з Пуціным і ўгаворваў яго ісці на прэзідэнта - гэта таксама двайнік, у Расеі яго называюць “Васільевіч”. Там ёсць пэўная гісторыя, калі патрыярх Кірыл з трыбуны чамусьці назваў пуціна "Васільевічам". Што да яго - я не магу сказаць, што гэты чалавек нейкім чынам адрозніваецца псіхічна або фізічна. Гэта чалавек, які адпавялдае нават не 71 году, а 60+. Гэта чалавек малодшы за арыгінальнага Пуціна”, — распавёў Дзмітрый Папоў.
Ён таксама дадаў, што той Пуцін, які быў на сустрэчы з Эрдаганам, сапраўды мае праблемы са здароўем.
“І ёсць пэўныя праблемы з разумовай дзейнасцю, то бок яму вельмі цяжка працаваць прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі. Гэта бачна нават на камеры. Але зараз будзе выбірацца менавіта двайнік, а не сам "уладальнік пярсцёнка", - падкрэсліў палітолаг.