УСУ магутна контратакавалі і рушылі наперад на Запарожскім кірунку
- 10.12.2023, 10:57
- 5,958
Наступ ідзе на захад ад Рабоціна.
Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) паведамілі, што ўкраінскія войскі працягваюць вядзенне наступальных аперацый на Захадзе Запарожскай вобласці. Асобна адзначаецца, што УСУ паспяхова контратакавалі на захад ад Рабоціна.
Украінскія войскі 9 снежня працягвалі наступальныя дзеянні на захадзе Запарожскай вобласці і рушылі наперад. «Ваенкар» з РФ заявіў, што ўкраінскія сілы паспяхова контратакавалі на захад ад Рабоціна.
У Генштабе УСУ паведамілі, што ўкраінскія сілы адбілі расейскія атакі на захад ад Рабоціна і Вярбовага і паблізу Новапакроўкі.
Са звестак аналітыкаў, украінскія сілы працягваюць утрымліваць пазіцыі на левым беразе Херсонскай вобласці на фоне спроб Расеі адкінуць украінскія войскі з пазіцый у Крынках.
Украінскі вайсковы аглядальнік Канстанцін Машавец заявіў, што расейскія войскі спрабуюць рушыць наперад на ўсход ад Крынак і ўмацоўваюць абарону на паўднёвы захад ад Алешак, паблізу Падлеснага, а таксама каля Кардашынкі.